Прывітанне! Мы – Ірына Саламаціна і Наталька Мотуз, членкі Беларускай арганізацыі працоўных жанчын
БАПЖ — рэспубліканская грамадская арганізацыя, якая займаецца абароной працоўных правоў жанчын.
Наша кампаніяAll jobs for all women in Belarus — накіраваная на адмену спіса забароненых для жанчын прафесій.
Цяпер 181 прафесія з 42 працоўных сфер недаступна беларускам!
Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь, артыкул 262.
Пастанова Міністэрства Працы і сацыяльнай абароны 12 чэрвеня 2014 г. № 35 "Об установлении списка тяжелых работ и работ с вредными и (или) опасными условиями труда, на которых запрещается привлечение к труду женщин".
Кампанія актуальная менавіта цяпер:
У 2020 годзе Беларусь будзе справаздачыцца перад Камітэтам па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.
4 гадоў таму ААН рэкамендаваў Беларусі скараціць спіс забароненых прафесій. Але кіраўніцтва краіны пакуль не выканала гэтыя рэкамендацыі.
Перад парламенцкімі і прэзідэнцкімі выбарамі варта сфакусавацца на ўразлівасці жанчын на рынку працы.
Тэма спісу забароненых прафесій не знаходзіцца ў фокусе беларускіх СМІ, у адрозненні ад Украіны (2017 — адмена спіса цалкам) і Расіі (2019 — спіс скарочаны).
Грамадства не ведае пра гэты дыскрымінацыйны спіс, які застаўся з савецкіх часоў.
Мэтавыя групы
— Медыя і інфлюенсеры.
— Тыя, хто збіраюцца ісці на парламенцкія выбары.
— Чыноўнікі, якія адказваюць за выкананне дзяржаўнай палітыкі гендэрнай роўнасці і міжнародныя справаздачы. (Кіраўніцва Беларусі рэалізуе Мэты ўстойлівага развіцця. Мэта 5 — гендэрная роўнасць, мэта 10 — дастойная праца і эканамічны рост.)
— Працадаўцы — адміністрацыі профільных горадаўтваральных прадпрыемстваў, прафсаюзы.
— Працоўныя жанчыны (і іх атачэнне) павінны зразумець, што іх праца — аснова ўзнаўлення грамадства.
Мы хочам адмяніць спіс забароненых для жанчын прафесій!
Спіс прыводзіць да эканамічнай неабароненасці жанчын, бо яны не могуць прэтэндаваць на высокааплатную працу, прызнаную для іх "шкоднай і небяспечнай".
Абараняючы мацярынства, дзяржава не можа вырашаць за жанчын, дзе ім працаваць.
Жанчыны могуць прымаць самастойнае рашэнне, дзе ім працаваць.
Калі праца "шкодная і небяспечная" для жанчын, то яна не менш "шкодная і небяспечная" для рэпрадуктыўнай функцыі мужчын.
Мы хочам развеяць міфы ў грамадстве адносна спісу забароненых прафесій, каб паказаць рэальнасць, у якой зараз жывуць і працуюць жанчыны ў Беларусі.
Мы хочам, каб тэму «спіса забароненых для жанчын прафесій» пачалі абмяркоўваць у медыяяк дыскрымінацыю па прыкмеце пола (гендэрная дыскрымінацыя).